Нечат этой страницы

#Літаратура

02 Sep,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –30 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).

Творчасць наваполацкай пісьменніцы, члена літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы нашага горада Ларысы Сакарэнка прадстаўлена ў новым нумары прэстыжнага рэспубліканскага часопіса “Новая Няміга літаратурная”.

Перыядычнае выданне друкаецца адзін раз у два месяцы і лічыцца адным з самых паважаных у літаратурным асяродку. Патрапіць на яго старокні – гэта знак якасці і эстэтычнага густу. А тры публікацыі ў зборніку з’яўляюцца дастатковым сведчаннем сталасці аўтара для ўступлення ў грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Ларыса Сакарэнка ўпершыню друкуецца на старонках “Новай Нямігі літаратурнай”. У раздзеле “Паэзія” размясціліся 12 вершаў новапалачанкі пад назвай “Кліч часу”. Гэта творы рознай накіраванасці: ад філаслфскіх да лірычных. Публікацыя стала значным крокам наперад для творчага развіцця паэткі.

Гэты часопіс – адзінае рускамоўнае выданне, дзе публікуюцца аўтары не толькі з нашай краіны, але і з Расіі. Пры асабістым знаёмстве яго галоўны рэдактар Анатолій Аўруцін адзначыў, што ў “Новаю Нямігу літаратурную” трапляюць пісьменнікі толькі высокага ўзроўню. Творчасць Ларысы Паўлаўны адпавядае ўсім заяўленым крытэрыям. У канцы падборкі яе вершаў рэдакцыя нават напісала віншаванне і выказала шмат цёплых слоў прадстаўніцы нашага калетыву, якая сёлета адзначыла сваё 80-годдзе, – расказала кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч.

Прочитано 139 раз(а)
Оценить
голос(ов)