Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2024. – 12 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Бібліятэка імя Я.Коласа выходзіць на вуліцу. Для юных жыхароў горада супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі квэст-гульню “Вось яно якое, наша лета!”.
Хлопчыкам і дзяўчынкам неабходна было прайсці чатыры станцыі, кожная з іх дапамагала раскрыць іх здольнасці. На “Спартыўнай” – прадэманстраваць свае фізічныя магчымасці, на “Гульнявой” – кемлівасць і смеласць, на “Інтэлектуальнай” – веданне літаратуры (адгадаць героеў знакамітых казак, выправіць памылкі, расказаць аб прачытаных кнігах). Фінальнай кропкай стала музычна-харэграфічная лакацыя, на якой дзеці весела танчылі пад мелодыі з любімых мультфільмаў.
Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы прышкольных лагераў СШ №4, №8, №12, БШ №10 і гімназіі №1. (ФОТА: “Гуляць і пазнаваць – разам з бібліятэкай”.)