Нечат этой страницы

#Сустрэча

24 Jun,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 21 июня. – С. 16. – (PRO-культура).

У бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылася сустрэча са знакамітым беларускім літаратарам, аўтарам раманаў “Прабач” і “Воля лёсу”, членам Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Пярун. Галіна Сяргееўна нарадзілася ў горадзе Заслаўе. Дзіцячыя гады правяла ў Бярэзінскім раёне. Свой першы верш напісала ў сем гадоў, ў адзінаццаць – цэлую фантастычную аповесць пра марсіяніна. У 2013-м яе раман “Прабач” стаў фіналістам Міжнароднага літаратурнага конкурса “Лепшая кніга года”. Сёння пісьменніца жыве і працуе ў Магілёве. Акрамя дарослых твораў, піша дзіцячыя павучальныя расказы на беларускай мове, па матывах сваіх кніг ставіць спектаклі і шые для іх лялькі.

На сустрэчы з наваполацкімі чытачамі аўтар расказала пра тое, адкуль бярэ натхненне, якія тэмы падымае ў творчасці, як сумяшчае пісьмо, сямейны быт, працу медыцынскім работнікам і, нават, вучобу ў ВНУ.

Наваполацкай публіцы яна зачытала любімыя ўрыўкі з раманаў, падзялілася планамі на будучыню і адказала на ўсе пытанні прысутных. Шчырасць яе сюжэтаў і вобразнасць мовы пакарылі чытачоў. Напрыканцы мерапрыемства кожны жадаючы мог атрымаць кнігу з асабістым подпісам Галіны Пярун.

Прочитано 175 раз(а)
Оценить
голос(ов)