Нечат этой страницы

#ВЫСТАВЫ

21 May,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 18 мая. – С. 24. – (PRO-КУЛЬТУРА).

Да канца мая ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна працуе выстава малюнкаў навучэнцаў студый выяўленчага мастацтва Палаца дзяцей і моладзі “Мы памятаем”.

Экспазіцыя прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны, над якой дзеці крапатліва працавалі разам з настаўнікамі працяглы час. Вывучалі гістарычныя матэрыялы. Работы атрымаліся розныя, але, калі ўважліва прыгледзецца, па іх можно прасачыць храналогію падзей: Брэсцкая крэпасць, вызваленне Полацка і Мінска, парад на Краснай плошчы ў Маскве, сустрэча воінаў-пераможцаў і ветэранаў каля абеліскаў.

Падчас адкрыцця бібліятэкары правялі для юных мастакоў інтэлектуальны турнір “Шляхамі вызваліцеляў”. Пераможцам стала каманда навучэнцаў студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон” (педагог Таццяна Асташкевіч).

Прочитано 148 раз(а)
Оценить
голос(ов)