Нечат этой страницы

Сустрэча

20 Mar,2023
блог собакифонари охота

Название: Сустрэча

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 17 март. – С. 16. – (PRO -культура).

 

Маладая наваполацкая паэтка Юлія Панамарэнка парадавала прыхільнікаў сваёй творчасці вечарам паэзіі ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Юлія піша вершы з 11 гадоў. Актыўна публікавацца пачала ў 2009-м. Друкавалася ў зборніках і на старонках перыядычных выданняў. Не раз прадстаўляла свой талент на творчых спаборніцтвах, прымала ўдзел у міжнародных фестывалях «Цэнтр Еўропы», «Славянкія традыцыі». Зараз з'яўляецца удзельнікам аб'яднанняў «Літкафейнік» (Віцебск) і Полацкага аддзялення «Полацкая ветвь». Працуе педагогам дадатковай адукацыі ў Наваполацкім політэхнічным каледжы – кіруе тэатральным аб'яднаннем «Арт-сфера». У вольны час займаецца перакладам мастацкай літаруры з цюркскіх моў (казахскай, узбекскай).

На творчай сустрэчы ў бібліятэцы У.Маякоўскага маладая пісьменніца прадставіла свае новыя і лепшыя творы. Яе вершы чыталі старэйшыя таварышы па пяры – Тамара Кавалёва, Рыма Авілава. Далейшых творчых поспехаў сваёй вучаніцы пажадаў кіраўнік народнага літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь» Аляксандр Раткевіч.

Прочитано 217 раз(а)
Оценить
голос(ов)