Название: Агляд
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 11 март. – С. 16. – (PRO -культура).
У бібліятэцы імя А.С.Пушкіна для юных новапалачан зладзілі выставу-агляд навінак беларускай літаратуры. Мерапрыемства атрымала назву «Кніжная завіруха». Найбольшую цікавасць у падлеткаў выклікалі кнігі пра знакамітых ураджэнцаў нашай краіны – выбітных асоб сфер культуры, навукі, спорту, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама серыя «Гісторыя для школьнікаў» Барыса Далгатовіча. Дзяўчынкі захапіліся аповесцямі пра каханне Анатоля Бутэвіча і Алега Ждана, а маленькіх чытачоў прывабілі прыгоды, цікавыя гісторыі пра жывёл, вершы, казкі.
Як адзначыла загадчыца ўстановы Таццяна Варанец, тэматычныя агляды навінак літаратуры тут ладзяць два-тры разы на год. Кожны раз яны выклікаюць цікавасць. Дарэчы, у 2022 годзе кніжны фонд бібліятэкі ўзбуйнеў на 1049 асобнікаў.