Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 5 августа. — С. 16.
# КВЭСТ
Удзельнікамі квэсту сталі выхаванцы дзіцячага яслі-сада №31. Падчас гульні маленькіх падарожнікаў чакала сустрэча з казачнымі персанажамі, якія падрыхтавалі для іх розныя выпрабаванні. Прыгоды, пачаліся з вежы Чарадзея, дзе хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было ўспомніць магічныя словы, затым прайсці па сцежцы волатаў так, каб не патрывожыць іх сон. А наперадзе іх чакалі пячора Змея Гарынача з загадкамі, лабірынт Лесавіка, валодання Бабы-Ягі і логава чарцей. Дзеці выдатна справіліся, за што былі ўзнагароджаны сертыфіктамі.
Як адзначаюць супрацоўнікі бібліятэкі, квэст – гэта выдатная магчымасць праз гульню пазнаёміць дзяцей з народнай казкай.
#СВЯТА
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 5 августа. — С. 16.
Цікавую фору святкавання Міжнароднага дня сяброўства наведвальнікам прапанавалі ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака.
Для юных чытычоў тут арганізавалі забаўляльна-гульнявую праграму “Ведайце, дарослыя і дзеці, кніга – лепшы сябра на свеце!” Дзеці разгадвалі крыжаванкі, устаўлялі прапушчаныя словы ў песні, пісалі добрыя пажаданні адзін аднаму. Атмасферу радасці стварылі музычнае суправаджэнне і тэматычная кніжная выстава-прагляд. Усе ўдзельнікі свята атрымалі запрашэнне пасябраваць з бібліятэкай у сетцы Instagram і невялікія падарункі на памяць.