Нечат этой страницы

Акцыя, Выстава

26 Jul,2022
блог собакифонари охота

# АКЦЫЯ

Название: Акцыя

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 15 июля. – С. 16. – (PRO-культура).

 

У межах брэнд фестывалю “Якуб Колас ФЭСТ” у бібліятэцы, што носіць імя знакамітага літаратара, арганізавалі вулічную акцыю “Горад чытае Купалу і Коласа”.

Супрацоўнікі ўстановы прадставілі кніжную выставу на адкрытым паветры, а новапалачане дэкламавалі ўрыўкі з твораў класікаў, знаходзілі адказы на пытанні эрудыт-віктарыны, адкрывалі для сябе новыя творы і гістарычныя факты, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам паэтаў.

 

# ВЫСТАВА

Название: Выстава

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 15 июля. – С. 16. – (PRO-культура).

 

Шэсцьсот катоў з 60 краін свету вось ужо месяц ласкава «муркочуць» у бібліятэцы імя Я.Коласа. Адкуль яны тут з’явіліся? З прыватнай калекцыі віцябляніна Дзмітрыя Рыжыка.

Па роду занятку Дзмітрый – турагент з 27-гадовым стажам і папулярны інстаблогер. Сваю «вусатую брыгаду» ён пачаў збіраць 10 гадоў таму, пасля наведвання Чарнагорыі.

– У гэтай краіне ёсць горад катоў – Котар. Іх тут насамрэч шмат. Вузкія завулкі, аркі, карнізы, лесвіцы, дворыкі – такое адчуванне, што ўся інфраструктура спраектавана для камфорту хатніх любімцаў. У сувенірнай лаўцы «Cats of Kotor» можна набыць унікальныя тэматычныя вырабы мясцовых мастакоў. Я не вытрываў – купіў сабе цішотку і талерку, якія, па сутнасці, і сталі першымі экспаната­мі маёй калекцыі. Потым стаў прыглядацца да коцікаў у іншых кропках свету. Хутка ў маёй вандроўнай валізцы пачало «прылятаць» па 5–10 котасувеніраў. Актыўна падключыліся сяб­ры. Нават падаравалі мой партрэт у выглядзе рыжага Базіліа. Неўзабаве сабралася вялізная брыгада. Знаёмыя параілі выстаўляцца. Дэбют састаяўся ў прыватным віцебскім музеі, Наваполацк стаў другім месцам, куды прыехалі мае кацяняткі, – гаворыць Дзмітрый Рыжык.

Экспазіцыя сапраўды ўражвае! Тут сабраны каты з самых розных матэрыялаў. Драўляныя, керамічныя, ласкутныя, шкляныя… Асаблівую цікавасць прадстаўляюць паласаты прыгажун у масцы – адсылка да перыяду панавання пандэміі каранавіруса, і сюрэалістычная кампазіцыя з тэатра-музея Далі, што знахо­дзіцца ў iспанскім горадзе Фігерасе.

Цікавы факт! Да канца жніўня гэтую дзіўную калекцыю можна не толькі ўбачыць, але і папоўніць. Аматар з радасцю прыме ў дар новую фігурку. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць тыя, што выкананы сваімі рукамі. Усе заробленыя ад выставы сродкі будуць пералічаны на рахунак прыюта для бяздомных жывёл Наваполацка.

Прочитано 175 раз(а)
Оценить
голос(ов)