Нечат этой страницы

Выставы

10 May,2022
блог собакифонари охота

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 6 мая. – С. 8. – (PRO-культура).

 

Сумесны праект цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага “Па старонках Коласаўскіх твораў” падараваў аматарам мастацтва новую цікавую выставу з аднайменнай назвай.

Творчы эксперымент рэалізоўваўся на працягу красавіка і ўключаў конкурс дзіцячага малюнка, прысвечанага 140-годдзя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Юныя мастакі чыталі вершы знакамітага пісьменніка і стваралі да іх ілюстрацыі. Усяго было прадстаўлена больш за 70 разнастайных па манеры і тэхніцы выканання работ. Васемнаццаць творцаў адзначылі памятнымі каляндарамі і дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нааваполацкага гарвыканкама. Лаўрэатамі першай ступені ў розных узроставых катэгорыяй сталі Варавара Лубінская, Сцяпан Атрошчанка, Паліна Кузьміна.

 

Прочитано 226 раз(а)
Оценить
голос(ов)