Название: Юбілей
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 25 марта. – С. 16. – (PRO-культура).
У гэтым годзе цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага адзначае 60-годдзе. З нагоды вялікага юбілею ў суполцы “Бібліятэкі Наваполацка” у сацыяльнай сетцы УКантакце быў запушчаны праект “#60ФАКТОВГЛАВНОЙБИБЛИОТЕКИГОРОДА”.
На працягу года чытачоў бібліятэкі будуць знаёміць з тым, чым жыла ўстанова раней. У кожнай лічбе, факце, фотаздымку – гісторыя горада і крапатлівая праца яе супрацоўнікаў.
Уважлівыя падпісчыкі ўжо даведаліся пра тое, што ў 1971-1982 гадах “маякоўка” размяшчалася на вуліцы Юбілейная,1 (зараз там дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна). У сучасны будынак пераехала ў верасні 1982 года. Першай загадчыцай была Зінаіда Бічаніна.
Зараз бібліятэка – цэнтр сацыякультурнага жыцця мікрараёна. Тут рэгулярна праводзяцца розныя мерапрыемствы, сустрэчы, выставы. Фонд дакументаў цэнтральнай бібліятэкі складае 142 537 экземпляраў, з іх 108 147 – гэта кнігі (роўна палова – мастацкая літаратура, астатнія – па розных галінах ведаў), 32 977 – перыядычныя выданні, 866 – аўдыё, 323 – выяўленчыя, 181 – электронныя дакументы.