Название: Выставы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 18 марта. – С. 16. – (PRO-культура).
Да сярэдзіны красавіка ў бібліятэцы імя У.Караткевіча працуе персанальная выстава навучэнкі студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі Ксеніі Ракіцкай. Экспазіцыю “Радасць творчасці” дзяўчына прысвяціла Міжнароднаму жаночаму дню і сваёй маці Таццяне Дзмітрыеўне. На большасці работ – краявіды Полаччыны, пейзажы, анімалістычныя сюжэты, кветкі.
Як адзначае кіраўнік “Хамелеона” Таццяна Асташкевіч, яе выхаванка з’яўляецца пастаяннай удзельніцай усіх тэматычных выстаў ізастудыі і лаўрэатам творчых спаборніцтваў. Сярод апошніх дасягненняў дзяўчынкі – перамога на гарадскім конкурсе “Навагодняя казка - 2021”, дыпломы ўдзельніка рэспубліканскага конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей” і Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка пад эгідай касмічнага фонда (ЗША).