Нечат этой страницы

Конкурсы

15 Feb,2022
блог собакифонари охота

Название: Конкурсы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 4 февр. - С. 16. – (PRO-культура).

 

Конкурсы

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна запусціла інтэрактыўны марафон для аматараў чытання “Кніга-хіт”.

Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя. Умовы простыя: напісаць невялікі водгук на ўпадабаную кнігу (чым цікавая, ці раілі б яе прачытаць), сфатаграфаваць вокладку і даслаць усё гэта на электронную пошту This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. або асабістым паведамленнем УКантакце vk.com/pushkin_a_s_lib.

Усе лісты будуць размешчаны на старонцы бібліятэкі ў сацыяльнай сетцы, а самых актыўных чытачоў чакаюць дыпломы і прызы. Ініцыятыва будзе рэалізоўвацца на працягу ўсяго года. Колькасць водгукаў не абмежавана.

 

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада падвяла вынікі чэленджа “Сэлфі з любімай кнігай у бібліятэцы”. Удзел у ім прыняў 21 чалавек.

Конурс быў прымеркаваны да Дня сэлфі ў бібліятэцы і праводзіўся з мэтай папулярызацыі папяровых выданняў сярод чытачоў усіх узростаў. Яго ўдзельнікі фатаграфаваліся з кнігай у гарадскіх бібліятэках, публікавалі здымкі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #НовополоцкСелфиВбиблиотеке.

Работы ўсіх удзельнікаў чэленджа размешчаны на сайце novopolotsk-lib.by і ў сацыяльных сетках ЦБС. Найбольш актыўнымі сталі навучэнцы 4 “В” класа гімназіі №1, а самай юнай канкурсанткай – трохгадовая Варвара Наважылава. Цікавымі фотагісторыямі падзяліліся Наталля Купрыянава і Кацярына Мялешка. Сярод кніг, якія раюць пачытаць удзельнікі чэленджа, - “Іскра жыцця” Эрыха Марыі Рэмарка, “Салавей” Крысціны Ханны, “Аэрапорт” Артура Хэйлі, “Алхімік” Паула Каэльа, “Лекар” Яўгенія Шчапятнова.

 

Прочитано 217 раз(а)
Оценить
голос(ов)