Название: Конкурс
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 28 янв. - С. 16. – (PRO-культура).
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма запрашае гараджан прыняць удзел у чэленджы “Сэлфі з любімай кнігай у бібліятэцы”. Яго мэта – папулярызацыя літаратуры сярод чытачоў усіх узростаў.
Кнігалюбы ва ўсім свеце 26 студзеня адзначылі Дзень сэлфі ў бібліятэцы. Што звязвае моднае захапленне і літаратуру? Аказваецца, першае сэлфі ў 1882 годзе зрабіў знакаміты пісьменнік Леў Талсты. Калі яму было 34 гады, ён набыў фотоапарат, самастойна падрыхтаваў яго і зняў сябе з дапамогай адмысловай “грушы”.
ЦБС прапануе натхніцца прыкладам патрыярха рускай літаратуры і прыняць удзел у чэленджы. Для гэтага трэба сфатаграфавацца з кнігай у любой гарадской бібліятэцы, апублікаваць фота ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #НовополоцкСелфиВбиблиотеке або ў каментарыях да акцыі ў групе “Бібліятэкі Наваполацка” УКантакце.