Нечат этой страницы

Навагодні калейдаскоп

21 Jan,2022
блог собакифонари охота

Название: Навагодні калейдаскоп

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 8 янв. - С. 16. – (PRO-культура).

 

Шмат новых, цікавых мерапрыемстваў для юных новапалачан падчас зімовых вакацый правялі супрацоўнікі наваполацкіх бібліятэк

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага выхаванцам прышкольных лагераў прапанавалі наведаць ”Нагагоднюю майстэрню“, стварыць сваімі рукамі падарунак-паштоўку, пагрузіцца ў атмасферу цуда ў кампаніі Дзеда Мароза і вядзьмаркі Басцінды. Асаблівую цікавасць удзельнікаў выклікалі прагулка па казачным лесе, прадказанні на будучы год, і, вядома, капялюш эльфа, які чытае думкі.

Бібліятэка імя Я.Коласа запрасіла дзяцей на літаратурна-забаўляльныя гадзіны ”Зимние истории“, падчас якіх можна было стаць героямі навагодняй казкі-экспромту і атрымаць падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Дарэчы, на мерапрыемства завіталі навучэнцы Наваполацкага політэхнічнага каледжа. У іх выкананні прагучалі святочныя вершы і песні.

Навагодняе падарожжа ў краіну Оз юныя гараджане здзейснілі ў бібліятэцы імя С.Маршака. Яны пераадольвалі перашкоды, выконвалі складаныя заданні, дапамагалі галоўным героям казкі вярнуцца дадому.

”Весела і дружна сустрэнем Новы год“. Такую назву атрымала праграма ў бібліятэцы імя У.Караткевіча. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі займальныя навагоднія конкурсы на спрыт, трапнасць, кемлівасць. А напярэдадні самага чароўнага і доўгачаканага свята тут прайшла гульня ”Зімовыя загадкі і вясёлыя мульцяшкі“. У пачатку мерапрыемства яе удзельнікі напісалі тэлеграму Дзеду Марозу. Потым прынялі актыўны ўдзел у вясёлых конкурсах. Сапраўдным падарункам для ўсіх стаў прагляд навагодніх мультфільмаў. Гасцей другой забаўляльнай сустрэчы ”Навагодні калейдаскап“ чакалі прадказанні, сюрпрызы, конкурсы і гульні.

А вось супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна падрыхтавалі для маленькіх чытачоў вечарыну з загадкамі, песнямі і карагодамі ”Новы год настае!“. Не меншай папулярнасцю ў дзяцей карысталася квэст-гульня па матывах мультфільма ”Холодное сердце“. Разам з галоўнымі героямі Олафам, Ганнай і Эльзай яны адправіліся ў падарожжа, каб знайсці ключы ад чароўных дзвярэй і вызваліць Дзеда Мароза. Выканаўшы ўсе заданні, удзельнікі прадстаўлення трапілі на сапраўдны навагодні баль.

Прочитано 189 раз(а)
Оценить
голос(ов)