Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 17 дек. - С. 16.
Літаратурны вечар
Самабытнаму наваполацкаму празаіку, паэту, удзельніку народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Вячаславу Атрахімовічу споўнілася 75 гадоў. З нагоды вялікага юбілею ў біблітяэцы імя У.Маякоўскага прайшоў вечар-канцэрт аўтара.
Праз кнігі пісьменніка “Жыццёвыя гісторыі”, “Млечны шлях”, “Услед за жураўлём”, “Хачу ляцець” вядучая мерапрыемства Галіна Сташкевіч прадставіла творчы і жыццёвы шлях таленавітага літаратара. Творы Атрахімовіча чыталі сябры - “крылаўцы” і сам аўтар. У выкананні Валянціны Пакрапіўнай былі прадстаўлены п’есы на фартэпіяна. А Ірына Вашчанка праспявала песню на верш юбіляра “Спатканне”, музыку да якой напісала сама.