Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 12 нояб. - С. 16.
Турнір
Выхаванцы клуба інтэлектуальных гульняў “Афіна” Палаца дзяцей і моладзі сталі ўдзельнікамі ХVI Міжнароднага асінхроннага інтэлектуальнага турніру “Залатая восень” (г.Краснадар, Расія).
Спаборніцтва, якое ставіць сабе за мэту папулярызацыю гульняў на логіку ў маладжёжным асяроддзі, праводзілася дыстанцыйна на базе дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна. Удзельнікам неабходна было адказаць на 20 пытанняў у фармаце “Што? Дзе? Калі?”. Тэматыка заданняў – самая разнастайная: дзіцячыя літаратурныя творы і мульфільмы, помнікі архітэктуры і вынаходкі, жывёлы і літары алфавіту.
Юныя інтэлектуалы пад кіраўніцтвам педагога Ганны Сінягубавай годна прадставілі Наваполацк на міжнародным старце. Вынікі стануць вядомы напрыканцы снежня.