Нечат этой страницы

PRO-культура

15 Nov,2021
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 12 нояб. - С. 16.

 

Рэтра-выстава “Чорна-белае жыццё наваполацкіх бібліятэк”.

Цікавыя рэтра-здымкі на сваім сайце прадставіла цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада.

Гісторыя развіцця бібліятэчнай справы ў Наваполацку пачынаецца з 1960 года, калі ў пасёлку Полацкі быў арганізаваны пункт выдачы літаратуры ад полацкай бібліятэкі. У ліпені 62-га ў горадзе нафтабудаўнікаў адкрылася Полацкая гарадская бібліятэка №3. Размяшчалася яна ў адным з моладзевых інтэрнатаў на вуліцы 5-я Лінія. Хутка чытачоў станавілася ўсё больш, патрабаваліся новыя плошчы. Спачатку ўстанова пераехала ў кнігарню, потым некаторы час працавала ў Палацы культуры нафтавікоў. А 1 ліпеня 1976 года ўсе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі Міністэрства Рэспублікі Беларусь былі аб’яднаны

ў адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Убачыць рэдкія фотаздымкі можна на сайце ЦБС і на афіцыйнай старонцы “Бібліятэкі Наваполацка” ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”.

 

Прочитано 204 раз(а)
Оценить
голос(ов)