Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 5 нояб. - С. 16.
Выставы
Сто сорак год у гэтым годзе споўнілася б геніяльнаму Паба Пікаса. У гонар знакамітага мастака і скульптара студыя выяўленчага мастацтва “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі адкрыла выставу “Му impression”.
Юныя творцы грунтоўна падрыхтаваліся да юбілею славутага графіка. Пазнаёміліся з яго біяграфіяй, творчасцю і ўвасобілі свае ўражанні ад убачанага ў графіцы, жывапісу, калажу, эклектыцы і інш. Кожная работа заслугоўвае ўвагі і захаплення.
Выстава будзе працаваць да канца лістапада ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна.