Название: Выставы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 2 апр. - С. 16.
Да 15 красавіка ў бібліятэцы імя Я.Коласа працуе выстава навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Амаліі Бясецкай і Кацярыны Сцёпкінай “Свет нашых фантазій”. На выставе прадстаўлена 14 сюжэтных кампазіцый, напісаных гуашшу. Усе працы дзевяцігадовых творцаў яркія, сакавітыя, запамінальныя. Сюжэты самыя розныя: ад пейзажаў да партрэтаў.
Дзяўчынкі трэці год наведваюць студыю “Цюбікі” пад кіраўніцтвам Святланы Рымко. Педагог характарызуе іх як захопленых і актыўных. Кацярына займаецца танцамі, любіць вышываць. Амалія паважае спорт. Любіць катанне на роліках, ровары, лыжах. Дзяўчынкі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах рознага ўзросту, не раз станавіліся дыпламантамі міжнародных конкурсаў.