Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 31 мая. — С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
Вайна вачамі дзіцяці. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшла сустрэча са сведкам Вялікай Айчыннай вайны Вадзімам Руднікавым. Вадзім Міхайлавіч расказаў пра тое, як дзеці сустрэлі вайну, вучыліся выжываць у жудасных умовах галечы і холаду, як сутыкнуліся з першымі стратамі родных. Каб не дапусціць паўтарэння страшных часоў ваеннага ліхалецця, Вадзім Міхайлавіч пажадаў навучэнцам сярэдняй школы №12, якія сталі яго ўдзячнымі слухачамі, ганарыцца роднай краінай і шанаваць сваіх блізкіх.