Нечат этой страницы

PRO-культура

15 Jan,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 11 янв. - С. 16.

 

Бібліятэка імя Я. Коласа

Акунуцца ў свет казкі і чараўніцтва запрашае бібліятэка імя Я. Коласа. Да канца студзеня тут працуе выстава мінскай мастачкі Ірыны Гаспадарскай «Шкатулка казак». Персанажы яе карцін - жыхары казачнага свету, у якім пануе дабро.

«Мне даспадобы эксперыментаваць з мастацкімі тэхнікамі і стылямі, цікавымі тэкстурамі. Адну з першых работ у сваей аўтарскай тэхніцы сінтэзу рэалізму і сімвалізму я стварыла больш за 10 гадоў таму. Яна стала для мяне своасаблівым талісманам і натхніла на разважанні: а хто можа з'яўляцца яе героямі, жыць у гэтай маленькай хатцы на палатне? Так з лялечнага доміка вырас цэлы горад. Кожная новая карціна становіцца яе прадаўжэннем, але на кожнай - свая гісторыя, свой персанаж. Я не першы раз выстаўляюся ў Наваполацку. Тут заўсёды гасцінна і прыязна сустракаюць. Ёсць добрыя пляцоўкі для прадстаўлення сваёй творчасці», - у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыла мастачка.

Ірына Гаспадарская - удзельніца шматлікіх персанальных і сумесных выстаў. Яе карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі. Ірына добра піша, з'яўляецца членам літаратурнага саюза «Полацкая галіна».

Прочитано 462 раз(а) Последнее изменение 15 Jan,2019
Оценить
голос(ов)