Нечат этой страницы

З павагай да кожнага

22 Oct,2018
блог собакифонари охота

Название: З павагай да кожнага

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 19 окт. - С. 1, С. 13.

 

 

Не паспелі работнікі культуры адзначыць сваё прафесійнае свята, як зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі.  На гэты раз імідж лепшых у краіне - за цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай горада.

Учора ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўрачыста ўзнагародзілі пераможцу рэспубліканскага конкурсу «Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі» - Наваполацкі публічны цэнтр прававой інфармацыі на базе цэнтральнай бібліятэкі імя У. Маякоўскага ЦБС. 

Высокую адзнаку работы за подпісам міністра культуры Рэспублікі Беларусь прымала загадчык Наваполацкага ПЦПІ Ала Кучарава.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі ў Наваполацку быў адкрыты ў 1999 года. Ён дазволіў аператыўна рэагаваць на запыты гарвыканкама і задавальняць канстытуцыйнае права грамадзян на доступ да афіцыйна-прававой літаратуры, першапачатковай юрыдычнай кансультацыі, адраснага атрымання інфармацыі. «Каму з нас не даводзілася мець справу з афіцыйнымі паперамі? Хтосьці адкрывае свой бізнес або займаецца падзелам бацькоўскай спадчыны… Куды звяртацца? Як высветліць з якой канторы пачынаць свой шлях па неабходнаму збору дакументаў? Мы заўсёды рады дапамагчы. Цэнтр – гэта свайго роду інфармацыйная зона камфорту па забеспячэнні грамадзян поўнымі і актуальнымі прававымі ведамі», - адзначае Ала Кучарава.

Кожны год колькасць карыстальнікаў складае больш за 670 чалавек. За 2016-2017 год было выдадзена 10512 даведак. Цэнтр праводзіць вялікую апавяшчальную работу. Цесна супрацоўнічае з сацыяльнымі службамі і грамадскімі аб’яднаннямі горада, праводзіць разнастайныя мерапрыемствы для вучнёўскай і працоўнай моладзі. Сумесна з жаночай кансультацыяй паліклінікі №1 гарбальніцы арганізуе прававыя лекторыі для слухачак «Школы маладой матулі». Вось ужо 15 год на базе цэнтра працуе юрыдычная служба студэнтаў Полацкага дзяржуніверсітэта. Яны дапамагаюць людзям. Пішуць іскавыя заявы. Спецыялісты натарыяльнай канторы г.Наваполацка штомесяц бясплатна кансультуюць жыхароў горада па пытаннях завяшчанне, афармлення і атрымання спадчыны. У выпадках, калі патрабуецца дадатковая апрацоўка інфармацыі, запісваюць на прыём у натарыяльную кантору. За 2016-2017 гг. кваліфікаваную дапамогу атрымалі 223 чалавекі.

Вялікі пласт работы са зводамі закона і кодэксамі правіл можа паказацца камусьці манатонным і не цікавым. Але бібліятэкары Ала Кучарава і Вераніка Папраўка шчыра любяць сваю работу і гавораць пра яе з асабістым гонарам. 

Ураджэнка горада Вілейка Мінскай вобласці Ала Кучарава ў Наваполацк прыехала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Працавала бібліятэкарам у Полацкім дзяржуніверсітэце. Тут сустрэла свой лёс – выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. У 2016-ым уладкавалася ў Публічны цэнтр прававой інфармацыі, а ў снежні 2017 года яго ўзначаліла.

У тандэме з Алай Алегаўнай працуе Вераніка Папраўка. Гісторык па адукацыі Вераніка Аляксандраўна мае багаты прафесійны лёс. Працавала настаўнікам гісторыі ў ліцэі, малодшым супрацоўнікам, пасля - захавальнікам фондаў гарадскога музея, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама. У цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму прыйшла ў снежні 2016 года.

Кампетэнтныя, шчырыя, творчыя супрацоўнікі ПЦПІ - сапраўдныя прафесіяналы сваё справы з вялікім сэрцам, адкрытым кожнаму. Яны не толькі дапамагаюць людзям разабрацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, а і фарміруюць культуру афіцыйных зносін у грамадстве.

 

Прочитано 446 раз(а)
Оценить
голос(ов)