Нечат этой страницы

PRO-культура

24 Jul,2018
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура 

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 20 июля. – С. 16.

 

Бібліятэка імя Я. Коласа

Наваполацку – 60. Большую палову сваёй біяграфіі горад будаваўся і квітнеў у СССР. Якім быў той час? Аб гэтым шырока і яскрава расказваюць экспанаты музейнага комплекса полацкага калекцыянера Мікалая Панкрата «Сэнс жыцця». Да 5 жніўня ў выствачнай зале бібліятэкі імя Я. Коласа працуе выстава «Музей – эпоха У. І. Леніна».

Мікалай Глебавіч Панкрат ствараў экспазіцію шмат гадоў. Сёння яго калекцыя налічвае больш за 50 тысяч экспанатаў. Амаль у кожнага з іх свая ўнікальная гісторыя. Нешта прынеслі сябры-калекцыянеры. Штосці даводзілася набываць, аддаючы апошнія зберажэнні.

Маўклівыя сведкі часу здольныя шмат расказаць аб жыцці людзей сваёй эпохі. Дзіцячыя цацкі ў экспазіцыі суседнічаюць з камсамольскімі і воінскімі атрыбутамі, дзяржаўная сімволіка мірна ўжываецца з гістарычнай. Акцябраты, піянеры, камсамол і партыя – гэта не проста словы, гэта частка жыцця Асаблівае месца займаюць экспанаты, прысвечаныя Уладзіміру Ільічу Леніну. Сотні гіпсавых, бронзавых, чыгунных статуй правадыра сусветнага пралетарыяту сабраны ў калекцыі. Валодзя Ульянаў у кранальных чаравічках на шнуроўцы, Ульянаў-гімназіст, Ленін чытае, глядзіць удалячынь, а таксама скульптурныя выявы Крупскай, Маркса, Энгельса, Сталіна, Дзяржынскага.

Калекцыя Мікалая Глебавіча – гэта не толькі даніна павагі савецкай эпохі, але і своеасаблівы летапіс жыцця. Вялікаю цікавасць выклікаюць вітрыны, прысвечаныя гісторыі Наваполацка. Аматарам літаратуры і музыкі прыйдзецца даспадобы экспазіцыя па творчасці Сяргея Ясеніна, Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Высоцкага.

 

Сёння можна смела парадаваць сябе чымсці салодзенькім і смачненькім. Чаму? 20 ліпеня па ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень торта. Свята прысвечана сяброўству і міру паміж людзьмі, краінамі і народамі. У гэты дзень прынята хадзіць па гасцях з торцікам і частавацца смачнай гарбатай. Калі вы раптам не планавалі такі расклад дня, а хочаце адсвяткаваць, кіруйцеся ў бок бібліятэкі імя Я. Коласа. Там вам дакладна будуць рады! Ва ўстанове праходзіць Сake-гульня для ўсіх жадаючых. У кожным кавалачку літаратурнага «печыва» – парада з апісаннем кнігі, якую вам тут жа вынесуць бібліятэкары. Некаторыя кавалачкі маюць дапаўняльны бонус-падарунак… Заходзце! Акцыя прадоўжыцца да канца тыдня – 22 ліпеня.

 

 

 

Прочитано 594 раз(а)
Оценить
голос(ов)