Название: Новополоцк – культурная столица 2018
PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 13 июля. – С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Шыкоўны падарунак да юбілею горада новапалачанам паднесла цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Наваполацка. Дзякуючы крапатлівай працы яе спецыялістаў, свет пабачыў першы зборнік вершаў і песень «Наваполацк – крыніца майго натхнення». Назву яму даў твор удзельніцы народнага калектыву літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Іны Мароз «Крыніца майго натхнення».
Першы раздзел «Мой горад – мая біяграфія» уключае ў сябе творы на беларускай мове, лругі – «Наваполацк – наш скарб» - на рускай. У кнігу ўвайшло больш за 60 вершаў і песень пра Наваполацк 44 аўтараў. Сярод іх як знакамітыя паэты: Навум Гальпяровіч, Валянціна Аколава, Валянцін Лукша, Тамара Талкачова, Анатолій Бясперстых, Лявон Неўдах, так і аматары: Лідзія Полазава, Ганна Аляскерава, Яўгенія Букоціна-Ісупова, Міхаіл Зудзілаў і іншыя. Розныя па манеры і стылі пісьма, іх яднае шчырая любоў да роднага краю. Месца, дзе нарадзіліся, дзе адбыліся як асобы, прафесіяналы, - Наваполацк.
Ініцятарам стварэння зборніка стала дырэктар ЦБС Марыя Караваева. «Наваполацк – горад рамантыкаў і энтузіястаў. Калі мы пачалі работу над выданнем, то нават не ўяўлялі, колькі людзей натхняе на творчасць наш родны край. Першапачаткова кніга павінна была ўключаць толькі вершы. Песні дадаліся потым. Працавалі амаль паўгода. Разважалі над кожнай лробяззю. Падбор матэрыялаў узялі на сябе Наталля Закрэўская і Галіна Сташкевіч. За афармленне адказвала дызайнер Вольга Крылова. Карэктурай займалася Людміла Русакова. Вялікую спонсарскую дапамогу аказала Наваполацкая гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міра». Колькасць выдадзеных асобнікаў невялікая, але яны ёсць у кожнай бібліятэцы горада. Зборнік прыйдзецца даспадобы аматарам паэзіі, стане добрым дапаможнікам для вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Кожны знойдзе нешта для сябе і па годнасці ацэніць творчасць сваіх землякоў», - сказала Марыя Караваева.