Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. - 2016. – 16 дек. - С. 16.
Бібліятэка-філіял імя А.С.Пушкіна
Дзявятага снежня споўнілася 125 год з дня нараджэння вялікага паэта, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею знакамітага пісьменніка.
Шостага снежня на паэтычна-касцюміраваную гасцёўню супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі навучэнцаў каледжа будаўнікоў. Кожны з юнакоў мог акунуцца ў паэзію Багдановіча і зачытаць перад аўдыторыяй некалькі вершаваных радкоў са зборнікаў Максіма Адамавіча.
Трыма днямі пазней для вучняў СШ №2 народны калектыў “Крылы” (кіраўнік Галіна Сташкевіч) правёў літаратурна-музычную сустрэчу па матывах творчасці выдатнага паэта. Наваполацкія літаратары Людміла Мяхедка і Фаіна Грынёва чыталі і спявалі вершы знакамітага творцы.