Super User

Super User

Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.

Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com

В рамках Недели детской и юношеской книги в детской библиотеке им. С.Маршака организована книжная арт-выставка популярного писателя-фантаста Дмитрия Емца под названием «Оторвись от реальности». Дмитрий Александрович Емец – кандидат филологических наук, в 22 года стал самым молодым членом Союза писателей России. 

На выставке представлены самые популярные книги автора: дебютная и самая любимая книга писателя «Дракончик Пыхалка», полюбившиеся многим читателям за искрометный юмор книги из серии о «Тане Гроттер», книги из серии «Мефодий Буслаев», а так же другие произведения Дмитрия Емца.

 {gallery}/stories/2020/20200324-otorvis-ot-realnosty/{/gallery}

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 20 марта. - С. 16.

 

Выстава

Навучэнка трэцяга класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Аляксандра Мажарава марыць ствараць мультфільмы і ўжо прыдумляе да іх герояў. Пабачыць лепшыя работы юнай творцы можна на выставе “Сусвет фантазій і гармоніі” у бібліятэцы імя Я.Коласа.

Тут прадстаўлена 15 работ таленавітай дзяўчынкі. Усе кампазіцыі гарманічныя па колеры, цікавыя па задуме і выкананы з вялікім стараннем. Па словах педагога Аксаны Малюшыцкай, яе вучаніца імкнецца асвоіць як мага больш розных тэхнік малявання, наведвае прадмет па выбару “Батык” і плануе звязаць сваё жыццё з выяўленчым мастацтвам. Большасць карцін на першай персанальнай выставе юнай творцы напісаны акварэллю, ёсць некалькі графічных кампазіцый і дзве працы ў тэхніцы “роспіс па шоўку”. Выстава працягне сваю работу да сярэдзіны красавіка.

 

Сустрэча

Аповед пра моц духоўнага вучэння чалавека ў няпростых жыццёвых абставінах лёг у аснову пазнавальна-асветніцкай сустрэчы да Дня праваслаўнай кнігі ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Гасцямі мерапрыемства сталі насельніцы полацкага Спаса–Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, якія прадставілі наваполацкім чытачам аўтабіяграфічнае выданне “Свяціцель Лука (Война-Ясінецкі): Як я палюбіў пакуты”. У  гэтай кнізе сабраны сведчанні пра асобу архіепіскапа Лукі, арцыбіскупа Сімферопальскага і Крымскага, геніяльнага савецкага вучонага і лекара, пастыра і прапаведніка, багаслова, падзвіжніка.

Лёс знакамітага прафесара медыцыны і святара трагічны і цікавы адначасова. Ён належаў да старажытнага шляхецкага беларускага роду Война-Ясінецкіх. Валянцін Феліксавіч (імя пры нараджэнні) быў адораны талентам медыка ад Бога. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён выратаваў шмат цяжкапараненых. Даследаваў хваробы. Быў аўтарам прац па анестэзіялогіі і гнойнай хірургіі, адным з распрацоўшчыкаў метаду лячэння катаплазмамі – мазямі, прыгатаванымі на аснове глеб. За сваю бліскую медыцынскую дзейнасць быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй першай ступені.

Валянцін Феліксавіч быў чалавекам вялікага сэрца і вострага розуму, але за свае рэлігійныя погляды шмат пакутаваў. Ён прайшоў праз арышты, суды, турэмныя заключэнні і ссылкі, падчас якіх пахаваў жонку, перенёс цяжкае захворванне і поўнасцю страціў зрок. Аднак нават у такім стане дапамагаў людзям – навобмацак дакладна ставіў дыягназ і здзяйсняў службы – без дапамогі ўваходзячы ў храм, на памяць чытаў малітвы і Евангелле, прамаўляў пропаведзі. Свяціцель Лука меў шмат пераемнікаў сярод медыкаў і святароў.

Насельніцы полацкага Спаса–Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра падгатавалі відэафільм па матывах аўтабіяграфічнай кнігі святара. Слухачы, сярод якіх былі ветэраны бібліятэчнай сістэмы, чытачы і наведвальнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, з вялікай цікавасцю слухалі манашак і шчыра дзякавалі ім за аповед.