Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.
Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com
З нагоды двух святочных дзён – Міжнароднага дня роднай мовы і Дня абаронцаў Айчыны 23 лютага ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” ладзіла вечарыну-канцэрт, якую яго кіраўнік Галіна Сташкевіч адкрыла цудоўным вершам “Родная мова” Лідзіі Полазавай. Быў узгаданы і верш “Каб змагла” Юрася Касцюка, прысвечаны беларускай мове.
Працягваў канцэрт паэт-бард Міхаіл Зудзілаў, у выкананні якога прагучала песня “Жыць”, напісаная ім на верш паэтэсы Тамары Талкачовай. Аўтарскай песняй “Двадцать третье февраля” ён павіншаваў усіх мужчын са святам. Да любага горада са сваім вершам “Наваполацк – наш горад любімы” звярнулася паэтка-бард Ірына Вашчанка. Была прадстаўлена прэм’ера яе новай песні “Наша армия”. З вершам “Десантникам” выступіў Вячаслаў Атрахімовіч.
Дзякуючы Фаіне Грынёвай на канцэрце гучала і ўкраінская мова. Спявачка выканала песню “Ты серавокі мой дурман…” Венядзікта Грынёва. У яе выкананні прагучала і вядомая эстрадная песня “Ах, эти тучи в голубом”.
Аляксандр Ігонін выканаў песні ваенных гадоў “Враги сожгли родную хату” і “Заветный камень”. Патрыятычныя песні “Не хочу разбавлять чёрное с белым” і “В России-матушке” прагучалі ў выкананні Аляксандра Нясона. Галіна Сташкевіч прачытала свой верш-рэквіем “Кожны чацвёрты… трэці… другі…”.
Цудоўную кампазіцыю падрыхтаваў дуэт Саўровых. Вадзім чытаў свае армейскія вершы, а яго сын Аляксандр праспяваў песні “Кукушка” Віктара Цоя і “Двадцать третье февраля” Вадзіма Саўрова.
Кампазітар Валянціна Пакрапіўная на фартэпіяна сыграла свае аўтарскія п’есы ў гонар святаў. На заключэнне канцэрта маладая спявачка Маргарыта Змітровіч праспявала дзве папулярныя песні “От Волги до Енисея” і “Гэта Беларусь мая”.
Праз жыццедайнае, жыватворнае, прыгожае, непаўторнае Слова трох славянскіх моў была выказана любоў і пашана да Айчыны і яе абаронцаў!
{gallery}stories/2021/20210226-slowo-w-stihah{/gallery}

Представляем вашему вниманию книгу Аманды Проуз «История матери».
Всегда ли рождение ребенка – счастье? Об этом не принято говорить, но бывает так, что появление детей разрушает семью. Это случилось с Джессикой и Мэттью. Их брак дал трещину, когда Джессика узнала, что беременна. Она не была готова к этому, и, хотя Мэттью был счастлив, ее не покидало болезненное чувство неправильности происходящего.
Материнство не принесло Джессике желанного успокоения. Она все больше погружалась в пучину депрессии, испытывая к дочери противоречивые чувства: любовь, жалость, неприятие, страх. Джессика ненавидит себя за эти мысли, но они сильнее ее. Неужели она неправильная женщина? Но как изменить себя? Что может ей помочь?
Почитать книгу можно в центральной библиотеке им В.Маяковского.
Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Супрацоўнікі абанамента цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага падрыхтавалі кніжную выставу ”Магутнае слова, ты, роднае слова!”. Разам з кнігамі па мовазнаўству і слоўнікамі выстава прапануе творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Святочны дзень шанавання роднай мовы адзначыўся ў сценах цэнтральнай бібліятэкі цёплымі зносінамі на беларускай мове паміж бібліятэкарамі і чытачамі і пачаткам акцыі ”Мова родная – мова модная”.
На працягу тыдня (21-28 лютага) чытачы маюць магчымасць праверыць свой узровень валодання беларускай мовай праз цікавыя конкурсы і гульнявыя практыкумы.
Сардэчна запрашаем навапалачан наведаць кніжную выставу ”Магутнае слова, ты, роднае слова!” і прыняць удзел у акцыі!
{gallery}stories/2021/20210223-mowa-rodnaya{/gallery}