Super User

Super User

Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.

Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com

Название: Свята дзіцячай кнігі

Автор: Краснова–Гусачэнка Тамара

Издание: ЛіМ. – 2021. – №16 (23 крас.). - С. 2.

 

Творчая сустрэча дзіцячай пісьменніцы Ірыны Багданавай з вучнямі Кастрычніцкай школы адбылася ў бібліятэцы аграгарадка Акцябрскі Віцебскага раёна. Імпрэзу арганізавала Віцебскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі разам з загадчыцай тутэйшай кніжніцы Таццянай Дзмітрыевай.

Вершы Ірыны Багдановай многія ведаюць на памяць, а сяброўская манера весці з дзецьмі пазнавальную гутарку захапляе юных чытачоў. У межах тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі пісьменніца правяла больш за 20 сустрэч ў бібліятэках, сярэдніх школах і гімназіях Полацка і Наваполацка. Для дзяцей заўсёды ладзяцца літаратурныя квэсты, віктарыны, пазнавальна-забаўляльныя гульні, майстар-класы фанетычнай і граматычнай практык.

Адной з яркіх падзей стала сустрэча, яка прайшла ў Наваполацкай дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна, дзе сабраліся загадчыкі 14 школьных кніжніц і вучні СШ №10. Напрыканцы сустрэчы пісьменніца падарыла школьным бібліятэкам больш за 150 уласных кніг.

Дарэчы, Ірына Андрэеўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў намінацыі “Літаратура для дзяцей”, аўтар 9 кніг.

 

 

Вось ужо наступіла дзевятнаццатая вясна для народнага калектыву “Крылы”, у гонар якой 20 красавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага ладзілася святочная вечарына-канцэрт. Заснавальнік і нязменны кіраўнік літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Галіна Сташкевіч распавяла вечарыну з невялікага экскурса ў далёкі 2002 год, калі 16 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы імя А.Пушкіна сабраліся першыя “крылаўцы” – так пачыналася гісторыя ўжо добра вядомага калектыву не толькі ў Наваполацку, а далёка за яго межамі. Узгадала яна таксама пра асноўныя атрыбуты (эмблема, дэвіз) і дасягненні калектыву. Была прадстаўлена і старонка памяці тых, хто быў сярод “крылаўцаў”. Гэта Юрась Касцюк, Сяргей Захараў, Венядзікт Грынёў, Лідзія Полазава, Міхась Блізнец, Вольга Прохарава, Валерый Старынскі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё калектыву і культурнага жыцця горада Наваполацка.

У добразычлівай, утульнай і камернай абстаноўцы бібліятэкі красавіцкую песню аб’яднання “Крылы” склалі цудоўныя вершы, песні, музычныя п’есы ў аўтарскім выкананні паэтаў, бардаў, спевакоў, музыкантаў – па-сапраўднаму творчага і сяброўскага калектыву, у скарбонцы якога шмат узнагарод рэгіянальнага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.

Заключным нумарам канцэртнай праграмы стала песня “Крылы” – гімн калектыва, напісаны вядомай паэтэсай-“крылаўцам”, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамарай Талкачовай.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 {gallery}stories/2021/20210422-19-let{/gallery}

22 апреля весь мир отмечает Международный день Матери-Земли. Сотрудники детской библиотеки им. С.Маршака не остались в стороне, и подготовили экологическую игру-викторину «Международный день Матери-Земли», которая не только поможет приятно провести время, но и заставит задуматься над глобальными экологическими проблемами, и нахождением путей их решения.

Международный День Земли – это напоминание всем её жителям о том, что надо беречь и сохранять красоту и чистоту нашей планеты.