Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.
Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com
7 чэрвеня, у дзень нараджэння горада Наваполацка, літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы» стартавала з чарговым песенна-лірычным канцэртам-марафонам «Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!». У гонар Дня горада Наваполацка і пад знакам Года гістарычнай памяці ў Беларусі ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага адбыўся 14-ты канцэрт-марафон. Аўтар гэтага праекта і кіраўнік аб’яднання «Крылы» Галіна Сташкевіч адкрыла святочны марафон сваёй лірычнай замалёўкай «Падарунак», прысвечанай Наваполацку, як культурнай сталіцы 2018 года. Яна таксама звярнула ўвагу на кніжную выставу, якая расказвае пра працавіты і жывапісны горад над Дзвіной.
На лірычна-песенную дарожку канцэрта-марафона выходзілі Людміла Мяхедка, Юлія Загнетава, Алена Штукіна, Аляксандр Ігонін, Валянціна Пакрапіўная, у выкананні якіх адзінай песняй гучалі прызнанні любімаму гораду. Паэтычную дарожку марафона запоўнілі вершы пра Наваполацк Ларысы Сакарэнкі, Наталлі Арцёменка і Андрэя Шнітко. Фенія Грынёва чытала вершы паэтаў-першабудаўнікоў слаўнага Нафтаграда – Валерыя Старынскага, Венядзікта Грынёва, Ніны Дзянісавай.
На фінішнай прамой святочнага марафона прагучаў гімн літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», для якога 2022 год абазначаны дваццацігадовым юбілеем і які сваёй творчай дзейнасцю заўсёды ўслаўляе Наваполацк – адметную і прыгожую песню Дзвіны!
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы «Литературно-музыкальное объединение «Крылья» (Facebook).
{gallery}stories/2022/20220609-krylja{/gallery}
Детская библиотека им.С.Маршака вместе с воспитанниками пришкольных лагерей встречает лето долгожданной новинкой – квест-путешествием в мезозойскую эру «Мир Юрского периода».
«Учёный-палеонтолог» изобрёл машину времени для того, чтобы изучать динозавров, и потерялся в мезозойской эре. Его коллеги, обнаружив пропажу, предложили ребятам запустить механизм машины и отправиться на поиски учёного в мир Юрского периода.
Во время путешествия дети участвовали в палеонтологических раскопках, кормили динозавров, находили пару доисторическим животным. Каждый этап приближал участников игры к разгадке тайны потерявшегося учёного.
Обнаружив место, где прятался от динозавров палеонтолог, ребята вновь запустили машину времени и вернули учёного в научную лабораторию, за что получили сладкое вознаграждение и море позитивных эмоций.
{gallery}stories/2022/20220609-miryrskogoperioda{/gallery}
Да Года гістарычнай памяці ў бібліятэцы імя У.Караткевіча арганізавана кніжная выстава-агляд “Славутыя постаці Беларусі”. На выставе сабраны і прадстаўлены кнігі пра вядомых асоб розных гістарычных перыядаў і эпох.
За датамі і фактамі гістарычных падзей праглядаецца, што Зямля пад белымі крыламі - сапраўдная калыска, вырасціла шмат таленавітых людзей, якія сваімі справамі ў розныя часы праславілі родную Беларусь.
Жадаючыя наведаць выставу-агляд даведаюцца пра іх больш: як яны жылі, пра што марылі, прачытаюць сказанае імі слова, каб наблізіць да сябе той далёкі час і стаць сведкам падзей з глыбіні стагоддзяў.
{gallery}stories/2022/20220609-slavutyja{/gallery}