Super User

Super User

Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.

Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com

Паважаныя сябры! 3-4 верасня ў горадзе Добруш адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. У розныя гады сталіцамі свята былі гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны – Полацк, Тураў, Нясвіж, Навагрудак… У межах свята праходзілі розныя мерапрыемствы: сустрэчы з пісьменнікамі, знаёмства з навінкамі літаратуры, узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшы літаратурны твор года і яшчэ шмат цікавага.

Дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна запрашае знаўцаў беларускай літаратуры здзейсніць вандроўку і адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай гэтай падзеі.

Поспехаў вам!

Выставы

31 Aug,2022

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 12 авг. – С. 16. – (PRO-культура).

 

4 жніўня споўнілася 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. З нагоды гэтай падзеі ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася выстава, прысвечаная творчасці літаратара.

Янка Брыль – чалавек вялікага таленту і шчырай душы. Яго творы прасякнуты глыбокім пачуццём любові да роднай старонкі, а жыццё – сумленным служэннем дзеля яе росквіту і дабрабыту. Доўгі час пісьменнік узначальваў Беларускае аддзяленне таварыства “Канада – СССР”, быў ганаровым членам Нацыянальнай акадэміі навук. Брыль напісаў 36 кніг, многія з якіх знайшлі шырокае прызнанне ў свеце. Падборку лепшых твораў аўтара можна пабачыць у бібліятэцы да канца наступнага тыдня.

 

 

Выстава

31 Aug,2022

Название: Выстава

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 19 авг. – С. 16. – (PRO-культура).

 

Да 4 верасня ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага працуе ўнікальная кніжная выстава з закрытых фондаў чытальнай залы і сектара мастацтваў “Ад традыцый да духоўнага адраджэння”.

Прадстаўленыя літаратурныя працы дазваляюць здзейсніць экскурс у часы жыцця найвялікшых асветнікаў нашага краю: Еўфрасінні Полацкай і Сімяона Полацкага. А факсімільныя выданні Францыска Скарыны знаёмяць з багатай культурнай спадчынай знакамітага першадрукара.