Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.
Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com
У дзень роднай мовы ў бібліятэцы імя Я.Коласа ў рамках творчай гасцінай адбылася сустрэча старшакласнікаў сярэдняй школы №14 з паэтам Марынай Мікалаеўнай Шуханковай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Наваполацкая паэтэса падзялілася з гасцямі звесткамі аб сваім асабістым жыцці і творчым шляху.
Марына Мікалаеўна разам са школьнікамі чытала вершы беларускіх паэтаў (і свае ў тым ліку) з новай кнігі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі ”Памяць – бяссмерце народа“, якую яна прэзентавала на сустрэчы. Кніга прысвечана Году міра і стварэння. Аўтар прадставіла свае вершы сацыяльна-патрыятычнага накірунку, разважала з моладдзю аб літаратуры, аб Радзіме, аб неабходнасці берагчы мір і ладзіць добрыя ўзаемаадносіны.
More Joomla ExtensionsГод мира и созидания шагает по нашей стране. Очередное заседание клуба ”Оранжевое настроение“ было посвящено этой теме и прошло в форме беседы ”Мир нужен всем“. Участники мероприятия узнали историю рождения символа Голубь Мира, познакомились с легендой создания первого колокола, послушали в записи звучание Колокола Мира и узнали его историю, посмотрели видео-ролик о работе Белорусского фонда мира.
Катя Шитько, Диана Минина прочли стихи о мире. Мастер-класс научил членов клуба делать символы мира из бумаги. На память сделали общий снимок с голубками и единым слоганом ”Мир нужен всем!“.
More Joomla ExtensionsУ Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага у зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” ладзіла вечарыну-канцэрт “У прыгожым суквецці адметных моў…”. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч адзначыла, што па прапанове ЮНЭСКА з 2000 года ў каляндары з’явілася свята моў. Яна падкрэсліла, што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Беларуская мова ў прыгожым суквецці адметных моў: разам з італьянскай і французскай мовамі яна ў першай тройцы моў па сваёй мілагучнасці і прыгажосці.
Першую частку вечарыны склалі вершы і песні на беларускай мове. Другая частка была запоўнена творамі на рускай мове. Спявалі цудоўныя песні на дзвюх мовах Міхаіл Зудзілаў і Людміла Мяхедка. Чыталі лірыка-патрыятычныя вершы Аляксандр Ігонін, Іна Мароз, Андрэй Шнітко. Прагучала новае эсэ “Мой Пушкин” Галіны Сташкевіч, якое яна прысвяціла Дню памяці паэта. Упрыгожылі вечарыну музычныя п’есы Валянціны Пакрапіўнай, якія яна выканала ў гонар свята родных моў.
Мерапрыемства прайшло таксама і пад знакам Года міру і стварэння ў Беларусі, пра якое больш падрабязна на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).
More Joomla Extensions