Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.
Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com
Беларускіх паэтаў і празаікаў ведаюць не толькі на Радзіме, але і за мяжой. Кнігі беларускіх аўтараў перакладаюцца на іншыя мовы – так людзі з усяго свету могуць дакрануцца з іх дапамогай да душы беларускага народа.
12 снежня ў бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася сустрэча, прысвечаная вялікай спадчыне беларускіх паэтаў. Адзначыць іх уклад у культуру краіны, атрымаць асалоду ад выдатных твораў, акунуцца ў свет слоў і адчуць усю глыбіню і прыгажосць беларускай літаратуры паспрабавалі навучэнцы 10 «Б» класа ДУА «Ліцэй г.Наваполацка».
Актыўнасць удзельнікаў паэтычнай святліцы «Праз гады» пакінула ў супрацоўнікаў бібліятэкі самыя найлепшыя ўражанні. Прыемна адзначыць шырокія веды навучэнцаў аб беларускіх асветніках, пра што сведчать паспяховыя вынікі віктарыны «Вытокі слова беларускага». Шчырую зацікаўленнасць выклікаў агляд кніжнай выставы «Колас – будучым пакаленням». Удзельнікі рубрыкі «Свабодны мікрафон» выразна чыталі на памяць вершы Якуба Коласа і прадэманстравалі высокі ўзровень акцёрскага майстэрства.
More Joomla ExtensionsДа Года міру і стварэння ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 12 снежня народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” ладзіў канцэрт. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч, якая вяла канцэрт, адзначыла асноўныя падзеі ў жыцці калектыву, горада Наваполацка і ўсёй краіны на працягу года пад эгідай гэтай рэспубліканскай акцыі.
Гучалі цудоўныя лірыка-патрыятычныя вершы і песні ў выкананні ўдзельнікаў калектыву. Канцэрт адкрывала маладая спявачка Маргарыта Змітровіч з вядомай патрыятычнай песняй “Гэта Беларусь мая” Ягора Завацкага. У выкананні Людмілы Мяхедка прагучала песня “Калыска Бацькаўшчыны” Тамары Талкачовай. Добры настрой стваралі з песнямі Міхаіл Зудзілаў, Аляксандр Нясон, Алена Штукіна. Разам з “крылаўцамі” выступілі і ўдзельнікі вакальнага гуртка “Гармонія” Яўгеній Каралёў і Ганна Цапкіна (кіраўнік Алена Штукіна) Наваполацкага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа і падапечныя-інваліды Вераніка Вярцінская, Вадзім Ляхаў, Андрэй Стралкоў Наваполацкага ТЦСАН.
Свае вершы чыталі Наталля Арцёменка, Іна Мароз, Уладзімір Хвашчэўскі і Ірына Вашчанка, якая яшчэ выканала на мандаліне вясёлыя прыпеўкі. Фенія Грынёва прачытала вершы паэтаў-першабудаўнікоў Юрася Касцюка і Вячаслава Атрахімовіча.
На завяршэнне канцэрта прагучалі духоўна-патрыятычныя вершы Вадзіма Саўрова і бардаўскія песні яго сына – Аляксандра Саўрова.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы “Литературно-музыкальное объединение “Крылья” (Facebook).
More Joomla Extensions14 декабря 2023 года с 16.00 до 17.00 в публичном центре правовой информации по адресу: ул. Юбилейная, 1 (помещение выставочного зала музея) специалисты нотариальной конторы г.Новополоцка проведут бесплатную консультацию для жителей города по теме «Наследство» (завещание, оформление и получение).
Телефон для справок: 50-32-84.