Super User

Super User

Aliquam erat volutpat. Proin euismod laoreet feugiat. In pharetra nulla ut ipsum sodales non tempus quam condimentum. Duis consequat sollicitudin sapien, sit amet ultricies est elementum ac. Aliquam erat volutpat. Phasellus in mollis augue.

Веб-сайт URL: http://www.youjoomla.com

#Выставы

14 Mar,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Напярэдадні вясны ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася сумесная выстава “Акварэльныя сны” студый выяўленчага мастацтва “Хамелеон” і “Вясёлка” Палаца дзяцей і моладзі.

Эспазіцыя – вынік супрацоўніцтва творчых аб’яднанняў са знакамітым наваполацкім мастаком Яўгенам Панамарэнка, які правёў серыю майстар-класаў для юных навучэнцаў. Іх працы прысвечаны самай цікавай і цяжкай тэхніцы выяўленчага мастацтва – пісьму ў адзін прыём. Як гаворыць сам Яўген Георгіевіч “Акварэль – душа мастацтва”. Натхніўшыся яго словамі гурткоўцы стварылі серыю разнажанравых карцін. Пабачыць іх можна да канца сакавіка.

#Выставы

14 Mar,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Сваю “Стыхію творчасці” ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа прэзентуе вучаніца 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Варвара Гарноўская.

Шырокаму колу чытачоў яна прадстаўляе 13 графічных работ і некалькі нацюрмортаў і кампазіцый, створаных на занятках пад кіраўніцтвам Юліі Коўш.

Да сваёй першай сур’ёзнай выставы вучаніца Юліі Аляксандраўны ішла шмат гадоў. Маляваць пачала ў студыі “Юны мастак”, але ўжо тады яе працы былі напоўнены сэнсам і тонкім бачаннем свету. Варвару адрозніваюць апантанасць, працавітасць і жаданне самаўдасканальвацца. Больш за ўсё юная мастачка любіць працаваць алоўкам, актыўна удзльнічае і перамагае ў конкурсах рознага ўзроўню. У будучыні марыць стаць дызайнерам.

#Конкурс

14 Mar,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Міжнароднае супрацоўніцтва. 59 наваполацкіх юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка, прымеркаванага да 110-годдзя знакамітага рускага мастака Ювеналія Каровіна.

Выбітны графік, жывапісец, ілюстратар Ювеналій Дзмітрыевіч – аўтар серыі эстампаў, прысвечаных савецкаму цырку, што атрымалі залаты медаль на выставе ў Лейпцыгу восенню 1959 г. Яго работы знаёмы многім з дзяцінства. Ён стварыў малюнкі да вершаў “Мяч” Самуіла Маршака, “Конь-Агонь” Уладзіміра Маякоўскага, “Дзядзя Сцёпа” Сяргея Міхалкова, рускім народным казкам і іншым творам. Лірычнасць яго ілюстрацый застаецца ў сэрцы назаўжды, а кніжкі з малюнкамі і сёння становяцца ўпрыгожваннем любой калекцыі.

Творчае спаборніцтва, прысвечанае Каровіну, праходзіла ў рамках праекта “Залатое пяро Расіі”. Арганізаваць дзіцячы конкурс узялася Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Уладальнікамі першых месцаў ў розных намінацыях сталі: Аліса Хамёнак з СШ №15 імя В.Ф.Маргелава, Аляксандра Багрунова і Лізавета Лёля з СШ №14, Ілеана Круміна, Міраслава Кавалеўская, Леў Навіцкі з Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага.