Пад знакам Года беларускай жанчыны і Сусветнага дня пісьменніка 3 сакавіка ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» правёў святочны канцэрт. Кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч прадставіла кніжныя выданні «крылаўцаў» і зрабіла агляд выставы, якая выклікала вялікую цікаўнасць у гледачоў.
У Сусветны дзень пісьменніка літаратурную частку канцэрта склалі прыгожыя лірычныя вершы, замалёўкі, апавяданні. Разнастайныя творы, прысвечаныя вясне, жанчыне, каханню, чыталі Ларыса Гілясева, Віктар Ермачэнка, Ірына Жалейка, Яўгенія Курачова, Іна Мароз, Галіна Сташкевіч, Вера Урбан. Вяселы вясенні настрой стваралі музычныя п’есы Валянціны Пакрапіўнай, а таксама лірычныя песні ў аўтарскім выкананні Міхаіла Зудзілава і Ліліі Чарняўскай.
Было па-вясенняму святочна, радасна і ўтульна. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).