Цудоўная кніжная выстава-акцыя ”Чытанка-маляванка“ адбылася ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака 20 і 21 лютага.
Да акцыі, прысвячанай Міжнароднаму дню роднай мовы, далучыліся маленькія чытачы і дзеці з прышкольных лагераў. Удзельнікам прапанавалі міні-гульню ”Як сказаць па-беларуску?“, дзе трэба было назваць слова і размаляваць карцінку, а таксама апытанне ”Любімае слова на роднай мове”. Кніжкі-падказкі на выставе дапамагалі дзецям знайсці патрэбны пералад.
”Матуля“, ”бульба“, ”каханне“, ”сонейка“ і іншыя беларускія словы гучалі ў біліятэцы напрацягу святочных дней масленічнага тыдня!