ru Russian be Belarusian

Выстава

18 Jul,2023

Название: Выстава

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 14 июля. – С. 16. – (PRO-культура).

Бібліятэка імя К.Сіманава прапануе гараджанам незвычайны фармат наведвання выставы. Яе можна не толькі паглядзець, але і паўдзельнічаць.

У Год міру і стварэння ва ўстанове вырашылі звярнуцца да праблемаў непрадказальнасці наступстваў і важнасці захавання культурнай спадчыны для нашчадкаў. Тэматыка знайшла адлюстраванне ў работах вучняў Дзіцячай мастацкай школы імя Ф.Хруцкага, СШ №1, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і іншых навучальных устаноў горада.

Экспазіцыя пад назвай “Дзеці за мір на планеце” атрымалася яркай, добрай, сонечнай. Яна будзе працаваць да канца лета і папаўняцца. Выставіць свае малюнкі можа любы жадаючы.

Название: Ураджай прызоў наваполацкіхлітаратараў

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 30 июня. – С. 4.

Жывапісны куток на ўсходзе Віцебшчыны – гарадскі пасёлак Лёзна ў чатырнаццаты раз прыняў удзельнікаў абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве ўзялі паэты народнага літаратурна-музычнага аб’яднання-салона “Крылы” Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка.

Творчае спаборніцтва ладзіцца раз на два гады. Раней яно праводзілася ў аграгарадку Дабрамыслі, але, дзякуючы шырокай цікавасці, хутка атрымала статус абласнога і стала брэндам Лёзненскага раёна.

Сёлета конкурс прайшоў пад знакам Года міру і стварэння. Завіталі на яго літаратары з усёй Віцебшчыны і пісьменнікі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Сярод ганаровых гасцей – намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Алег Агееў і старшыня Віцебскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамара Краснова-Гусачэнка. Па добрай традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Патрыёты Беларусі”, жыхарамі раёна ўсклалі кветкі да памятных стэл мемарыяла “Адаменская горка”.

А ў парку адпачынку Лёзна разгарнуўся канцэрт творчых калектываў раёна. Яго асаблівасцю стала прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Тут жа прайшлі выступленні канкурсантаў і ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў.

Прыемна адзначыцть, што сярод прызёраў ёсць новапалачане. Алена Штукіна атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы камапазітар” за аўтарскую духоўную песню “Тайны Божьего спасения”. Бард Аляксандр Нясон выканаў патрыятычны твор “Он дарил ей подснежники”, напісаны ім на верш паэтэсы Ніны Дзянісавай, за што быў адзначаны дыпломам удзельніка ў намінацыі “Лепшы выканаўца аўтарскага музычнага твора”. Не застаўся без увагі і калектыў.

Як расказала кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч, яе літаратурна-музычнае аб’яднанне пяты раз прымае ўдзел у абласным свяце-конкурсе. За гэты час заваявала шмат дыпломаў рознага ўзроўню, сярод іх і гран-пры.

– На суд прафесійнага журы “Песні сунічных бароў” я прадставіла тэматычную пляцоўку з нашымі асноўнымі дасягненнямі, пазнаёміла з навінкамі “Літаратурнай палічкі”, асобнымі публікацыямі ў СМІ горада, вобласці, рэспублікі. Звярнула ўвагу на галерэю творчых партрэтаў, значныя мерапрыемствы пад знакам Года міру і стварэння, 65-годдзя Наваполацка, а таксама конкурсы, узнагароды калектыву. Прагучаў гімн “Крылаў”, аўтарам якога з’яўляецца Тамара Талкачова. На працягу дня разам са мной працавалі Наталля Арцёменка і Фенія Грынёва. Вынікам гэтай прэзентацыі стаў дыплом лаўрэата трэцяй ступені”, - адзначыла Галіна Сяргеўна.

Название: Песня і Радзіма застаюцца

Автор: Сташкевіяч Галіна

Издание: ЛіМ. – 2023. – № 27 (7 ліп.). – С. 3.

У дні святкавання 65-годдзя горада Наваполацка сярод яго шаноўных гасцей быў Навум Гальпяровіч – ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка.

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага ладзілася сустрэча з пісьменнікам і прэзентацыя кніг “Горад” і “Ветразь лёсу”, якія папоўнілі мясцовыя кніжныя фонды. Імпрэза распачалася з верша “Застаюцца песня і Радзіма”, што даў назву мерапрыемству.

З некаторымі творамі пісьменніка пазнаёміла выстаўка, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі да сустрэчы са знакамітым земляком. Асабліва вабяць юных чытачоў кнігі серыі “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”, складальнікам якой з’яўляецца Навум Якаўлевіч. З цікавасцю чытаюць паэзію і прозу аўтара дарослыя.

Паўтары гадзіны Навум Якаўлевіч быў нашым суразмоўцам, прыгожа і эмацыянальна чытаў свае вершы і апавяданні, распавядаў пра жыццё, адказваў на пытанні слухачоў, пакідаў аўтографы на памяць на палях сваіх кніжак.

Навум Якаўлевіч дваццаць гадоў жыў і працаваў у Наваполацку, амаль столькі ж жыве і працуе ў Мінску, але знаходзіць час, каб падтрымаць таленевавітых землякоў, дапамагчы парадамі і справамі. Нашай паэтцы Іне Мароз даў рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. На вечарыне яна падзялілася ўражаннямі ад кнігі “Горад”. Полацкая паэтэса Наталля Літвінава прысвяціла Навуму Гальпяровічу свой акраверш. Са словамі ўдзячнасці Навуму Якаўлевічу выступіла Марыя Караваева, дырэктар ЦБС, якая стала ініцыятарам сустрэчы.

Конкурс

10 Jul,2023

Название: Конкурс

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 30 июня. – С. 4. – (PRO-культура).

Дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна праводзіць конкурс летняга чытання “Лета кніжнае, будзь са мной!”. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя ад 6 да 14 гадоў.

За кожную кнігу прыгодніцкага жанру канкурсанты будуць атрымліваць спецыяльныя манеткі, а за малюнкі, водгукі, фота і відэаролікі аб прачытаных творах – дадатковыя бонусы! Пераможцаў у розных намінацыях вызначыць журы. Спаборніцтва доўжыцца да 31 жніўня. Узнагароджванне адбудзецца 15 верасня.

Название: Дорогами мужества

Автор:Харина Наталья

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 июня. – С. 4.

 

В День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа в Новополоцке организовали интеллектуальный турнир для рабочей молодёжи. Квиз прошёл в рамках патриотической акции “Дорогами мужества и стойкости: равнение на героев!”.

Инициаторами интеллектуального состязания с важной приставкой “память” стали сотрудники централизованной библиотечной ситсемы и музея истории и культуры. Они подготовили для участников вопросы по истории Беларуси, Витебщины, в том числе и Новополоцка. Ведь территория, на которой построен Нефтеград, пропитана событиями Великой Отечественной войны и героическими сражениями предков.

– Нам всегда нужно помнить, что происходило на нашей земле и не допускать повторения этих страшных моментов, – отметил директор городского музея Владимир Беляев. – Мероприятие, которое мы организовали для молодёжи в этот скорбный день, поможет проникнуться событиями того непростого времени и ещё больше узнать об истории страны и региона.

На каждый вопрос участникам предлагалось 4 варианта ответов. На раздумье выделялось 30 секунд. По итогам турнира победителями стала команда трех предприятий – ОАО “Нафтан”, ООО “ЭддиТэк” и ОАО “Строительно-монтажный трест №16” – под названием “Нефтяшки”.

Всем участникам члены жюри вручили бесплатные билеты на посещение уникальной экспозиции “История воинской славы Боровухи”, где они смогут расширить свой кругозор, больше узнать о подвиге дедов и прадедов.

Акцыя

27 Jun,2023

Название: Акцыя

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 23 июня. – С. 16. – (PRO-культура).

 

Супрацоўнікі наваполацкага музея далучыліся да дабрачыннай акцыі “Свечка памяці”, прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Стартавала ініцыятыва ў 2004 годзе. Яе мэта – нагадаць пра людзей, якія з гонарам вытрымалі выпрабаванні суровага часу ХХ стагоддзя, або загінулі на палях бітваў. Сёлета ўдзел у ёй прынялі грамадзяне з 20 краін далёкага і блізкага замежжа. Агеньчыкі святла ў розных кутках свету замігацелі раніцай 22 чэрвеня. У Наваполацку акцыя прайшла ў стацыянарнай экспазіцыі “Гісторыя вайсковай славы Баравухі”.

А спецыялісты бібліятэкі імя У.Караткевіча да гэтай даты арганізавалі мерапрыемства “Перад вачыма 41-ы, раптам перапынены вайной”. Удзельнікі сустрэчы – наведвальнікі прышкольнана лагеря “Забаўнікі” СШ №14 – дазналіся пра першыя дні вайны, цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца людзям. Вядучая расказала, як здабывалася перамога, колькі людзей было закатавана ў лагерах смерці і колькі разбурана гарадоў. Дзеці пачулі песні ваенных гадоў, вершы пісьменніаў-франтавікоў.

Название: Любовь к книге с детства

Автор: Войшнарович Екатерина

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 30 мая. – С. 6.

 

Новополоцк сотрудничает с Электросталью (Российская Федерация) уже почти 12 лет. За это время партнерство налажено во многих отраслях и направлениях. Одно их них – библиотечное дело. Следующей ступенью в обмене опытом стал телемост “Растим читателя вместе” между Централизованной библиотечной системой Новополоцка и соответствующим учреждением городского округа Электросталь.

Несмотря на то, что представители библиотек городов-побратимов уже неоднократно общались, мероприятие решили начать со знакомства со структурой библиотечных систем обоих городов и основными направлениями деятельности. Заместитель директора ЦБС Электростали по работе с детьми, заслуженный работник культуры Московской области Нина Бронфен рассказала коллегам, что в библиотечную систему города-побратима входит 9 учреждений, причем, в отличие от наших, они делятся по узким специализациям.

Структура ЦБС городского округа Электросталь:

  • Центральная городская библиотека имени К.Г.Паустовского;
  • городская библиотека-филиал №5;
  • библиотека искусств;
  • специализированная библиотека семейного чтения “Очаг”;
  • специализированная краеведческая библиотека;
  • библиотека – информационный центр для молодёжи;
  • центральная детская библиотека “Буратино”;
  • библиотека семейного чтения “Радуга”;
  • сельская библиотека.

Основной темой встречи стала работа по продвижению семейного чтения. “Поделиться есть чем, – отметила Нина Бронфен. – С 2010 года мы работаем в этом направлении. В том числе развиваем раннее чтение”. Заместитель директора ЦБС Электростали подчеркнула, что системе оказывается государственная поддержка, а также большой вклад в развитие библиотечного дела внес выигрыш российского гранта. Это позволило укрепить материально-техническую базу учреждения, в том числе создать игровые зоны для семейных мероприятий. Нина Ивановна рассказала о проектах, которые реализуют в Электростали, методах привлечения читателей и вовлечения родителей в работу по развитию интереса к чтению у детей.

Директор библиотечной системы Новополоцка Мария Караваева, в свою очередь, рассказала коллегам о направлениях работы, проводимой ЦБС нашего города. Она отметила значительный объем государственного финансирования на пополнение книжного фонда, а остановилась на спектре платных услуг, оказываемых библиотеками Новополоцка. Специалисты системы поделились опытом релизации творческих проектов: квизов, конкурсов и праздничных мероприятий.

Обе стороны отметили пользу совместных конференций и обмена опытом, а также договорились в дальнейшем продолжить работу по передаче информации, направленной на совершенствование работы по привитию читателям любви к книге с детства.

Выстава

19 Jun,2023

Название: Выстава

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 16 июня. – С. 16. – (PRO-культура).

 

У гонар 65-годдзя Наваполацка ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася выстава навучэнцаў студыі выяўленчага матсацтва “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Таццяны Асташкевіч.

Экспазыцыя налічвае 24 жывапісныя і графічныя работы. Сваё адлюстраванне на іх знайшлі мілыя сэрцу дзяцей краявіды, архітэктурныя аб’екты і дастапомнасці Нафтаграда. Такім чынам юныя мастакі выказалі даніну павагі і зрабілі творчы падарунак юбіляру.

На адкрыццё выставы завіталі выхаванцы прышкольнага лагера СШ №14, а бібліятэкары падрыхтавалі гульні і віктарыны. Музычны падарунак усім прысутным паднеслі вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў №1 Алеся Пілімон і Ева Трафіменка.

Сустрэча

19 Jun,2023

Название: Сустрэча

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 2 июня. – С. 16.

 

9 чэрвеня ў 17.00 у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, паэтам, публіцыстам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаным дзеячом культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровым грамадзянінам гарадоў Полацка і Наваполацка Навумам Гальпяровічам “Застаюцца песня і Радзіма”.

Падчас мерапрыемства Навум Якаўлевіч прадставіць дзве новыя працы “Горад” і “Ветразь лёсу”, апублікаваныя ў сталічным выдавецтве “Чатыры чвэрці”. У першай кнізе аўтар з любоўю, пяшчотай апісвае мясціны, дзе прайшло яго юнацтва – Поллачыну. “Родны горад дае для пісьменніка – ўвасабленне мар і сноў, яго чалавечай пазіцыі, яго творчага шляху. Полацк прадстае перад чытачом як высокі светлы вобраз, як выток і працяг новых дарог, памкненняў і здабыткаў”, – пішыцца ў анатацыі да зборніка “Горад”.

У кнізе “Ветразь лёсу” Гальпяровіч разважае на тэму жыцця, падымае актуальныя пытанні гісторыі і культуры.

Сустрэча

06 Jun,2023

Название: Сустрэча

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 2 июня. – С. 16.

 

9 чэрвеня ў 17.00 у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, паэтам, публіцыстам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаным дзеячом культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровым грамадзянінам гарадоў Полацка і Наваполацка Навумам Гальпяровічам “Застаюцца песня і Радзіма”.

Падчас мерапрыемства Навум Якаўлевіч прадставіць дзве новыя працы “Горад” і “Ветразь лёсу”, апублікаваныя ў сталічным выдавецтве “Чатыры чвэрці”. У першай кнізе аўтар з любоўю, пяшчотай апісвае мясціны, дзе прайшло яго юнацтва – Поллачыну. “Родны горад дае для пісьменніка – ўвасабленне мар і сноў, яго чалавечай пазіцыі, яго творчага шляху. Полацк прадстае перад чытачом як высокі светлы вобраз, як выток і працяг новых дарог, памкненняў і здабыткаў”, – пішыцца ў анатацыі да зборніка “Горад”.

У кнізе “Ветразь лёсу” Гальпяровіч разважае на тэму жыцця, падымае актуальныя пытанні гісторыі і культуры.

Page 13 of 50
You are here:   HomeУслугиМеню