Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 11 апр. – С. 16. – (PRO-культура)
Да 25 красавіка ў бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе выстава “Шчасце тварыць пад мірным небам”, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Чаго тут толькі няма! Маляўнічыя пейзажы, напісаныя алеем, нацюрморты ў тэхніцы качання з воўны, кампазіцыі ў камп’ютарнай графіцы, лялькі паводле знакамітых літаратурных твораў. Значную частку экспазіцыі займаюць фігуры звяроў і птушак у натуральную велічыню з пап’е-машэ. Аўтары гэтай прыгажосці – навучэнцы Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага. Установа славіцца шырокім спектрам прадметаў па выбары, але акрамя асноўнай праграмы навучання можна засвоіць разнастайныя напрамкі творчасці. Гэтым з радасцю карыстаюцца вучні, ствараючы пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў сапраўдныя шэдэўры.