Нечат этой страницы

#Юбілей

02 Apr,2025
блог собакифонари охота

Автор: Радько Нелли

Издание:Новополоцк сегодня. – 2025. – 28 марта. – (PRO-культура). – С.16.

У гонар 100-годдзя з дня нараджэння выбітнай наваполацкай паэтэсы Ніны Дзянісавай…

Да юбілею знакамітага аўтара кіраўнік народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” ЦБС Галіна Сташкевіч арганізавала і правяла творчы вечар. Канцэрт склалі вершы пісьменніцы, напоўненыя жыццялюбствам, глыбокім пачуццём патрыятызму і добрым гумарам. Ганаровм госцем мерапрыемства стала нявестка Ніны Дзянісавай – Лідзія, якая нагадала публіцы пра жыццёвы шлях паэткі.

Ніна Іванаўна была адной з першабудаўнікоў Нафтаграда. Са сваім мужам – Героем Сацыялістычнай Працы Паўлам Дзянісавым – стаяла ля вытокаў развіцця нашага горада і зараджэння нафтаперапрацоўчага завода. Побач з прафесійнымі поспехамі заўсёды кррочыла захаплене творчасцю. За 20 гадоў у складзе “крылаўцаў” ёй былі выдадзены дзве аўтарскія кнігі “Пра сябе і пра вас” (2006) і “Я слаўлю жыццё” (2014). Сёння яны складаюць залаты фонд наваполацкай літаратуры.

Прочитано 75 раз(а) Последнее изменение 14 Apr,2025
Оценить
голос(ов)