ru Russian be Belarusian

#Конкурс

17 Jun,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 14 июня. – С. 16. – (PRO-культура).

У дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна падвялі вынікі рэгіянальнага бібліямарафона “Залатое пяро Расіі” пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Творчае спаборніцтва праходзіла сярод бібліятэк Наваполацка і полацкага рэгіёна. Напрацягу года ўстановы культуры прымалі ўдзел у самых розных мерапрыемствах: музычна-паэтычных вечарах, конкурсах чытальнікаў, інтэлектуальных турнірах, тыдні праваслаўнай кнігі, Бібліяночы па матывах рускіх казак і інш. Чацвёрты філіял наваполацкай ЦБС нават правёў анлайн-акцыю сярод бібліятэк, якія носяць імя знакамітага пісьменніка ХІХ стагоддзя. Таму сімвалічна, што падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў прайшло ў дзень нараджэння генія рускай паэзіі.

Уверсе турнірнай табліцы апынуліся новапалачане. Першае месца і сертыфікат на 150 кніг атрымала бібліятэка імя Я.Коласа, другую прыступку п’едэстала заняла бібліятэка імя А.С.Пушкіна. У падарунак яна атрымала 100 кніг. Бронзу спаборніцтва і сертыфікат на 50 кніг заваявала бібліятэка імя Л.М.Талстога Полацкай ЦБС.

Прочитано 118 раз(а) Последнее изменение 17 Jun,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#Конкурс