ru Russian be Belarusian

#ВЫСТАВЫ

21 May,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 18 мая. – С. 24. – (PRO-КУЛЬТУРА).

У бібліятэцы імя Я.Коласа ўзнагародзілі пераможцаў конкурса буклукаў “Дзяцінства, апаленае вайной” і адкрылі дзве выставы.

Напярэдадні 9 мая супрацоўнікі ўстновы прапанавалі новапалачанам стварыць творчыя кампазіцыі па матывах кніг, што апавядаюць пра жыццё дзяцей у часы Вялікай Айчыннай вайны. Спаборніцтва праходзіла у межах сумеснага праекта ЦБС і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва “Залато пяро Расіі”. Удзел у ім прынялі ўстановы адукацыі і культуры горада. Работы атрымаліся вельмі кранальнымі. Лепшыя адзначаны прызамі. Найбольш цікавыя экспанаты ўпрыгожылі вітрыны бібліятэкі. Іх арганічна дапоўнілі жывапісныя карціны навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага.

А ў самой бібліятэцы пачала сваю працу выстава рэпрадукцый карцін і фатаграфій, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экспазіцыя адчынілася падчас літаратурна-музычнай гасцёўні “Песня таксама ваявала” і будзе працаваць да 3 ліпеня.

Прочитано 138 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#ВЫСТАВЫ