ru Russian be Belarusian

Выстава

08 Aug,2023
блог собакифонари охота

Название: Выстава

Автор: Радько Нелли

Новополоцк сегодня. – 2023. – 28 июля. – С. 16. – (PRO-культура).

Да канца жніўня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе персанальная выстава наваполацкай майстрыхі Валянціны Зуевай ”Табе мы дзякуем жыццё за тое, што бачым і ствараем“.

У зале мастацтваў на другім паверсе ўстановы экспануецца 45 вышытых бісерам карцін. У асноўным гэта партрэты, пейзажы, нацюрморты, кампазіцыі анімалістычнага жанру. Асобнае месца займаюць выявы святых. Тут ёсць абразы ”Багародзіцы Успення“, ”Маці Божай Вострабрамскай“, ”Малітвы за дзяцей“ і іншыя. У вітрынах пад шклом прадстаўлены ўнікальныя паштоўкі, выкананыя ў тэхніцы шва ”назад іголка“ з выкарыстаннем крыштальных, акрылавых пацерак, жэмчуга, трунцала, каніцелі.

Захапляцца гэтым відам мастацтва Валянціна Мікалаеўна пачала 15 гадоў таму. За гэты час стварыла больш за 158 работ. Выраб кожнай – працаёмкі і працяглы. На яе затрачваецца не толькі вялікая колькасць матэрыялаў розных адценняў, але і шмат часу. Самым складаным з’яўляецца падбор каляравай гамы і спалучэнне матэрыялаў.

Прочитано 158 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Маяк поэзии Конкурс »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИВыстава