ru Russian be Belarusian

Ураджай прызоў наваполацкіхлітаратараў

10 Jul,2023
блог собакифонари охота

Название: Ураджай прызоў наваполацкіхлітаратараў

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 30 июня. – С. 4.

Жывапісны куток на ўсходзе Віцебшчыны – гарадскі пасёлак Лёзна ў чатырнаццаты раз прыняў удзельнікаў абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве ўзялі паэты народнага літаратурна-музычнага аб’яднання-салона “Крылы” Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка.

Творчае спаборніцтва ладзіцца раз на два гады. Раней яно праводзілася ў аграгарадку Дабрамыслі, але, дзякуючы шырокай цікавасці, хутка атрымала статус абласнога і стала брэндам Лёзненскага раёна.

Сёлета конкурс прайшоў пад знакам Года міру і стварэння. Завіталі на яго літаратары з усёй Віцебшчыны і пісьменнікі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Сярод ганаровых гасцей – намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Алег Агееў і старшыня Віцебскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамара Краснова-Гусачэнка. Па добрай традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Патрыёты Беларусі”, жыхарамі раёна ўсклалі кветкі да памятных стэл мемарыяла “Адаменская горка”.

А ў парку адпачынку Лёзна разгарнуўся канцэрт творчых калектываў раёна. Яго асаблівасцю стала прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Тут жа прайшлі выступленні канкурсантаў і ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў.

Прыемна адзначыцть, што сярод прызёраў ёсць новапалачане. Алена Штукіна атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы камапазітар” за аўтарскую духоўную песню “Тайны Божьего спасения”. Бард Аляксандр Нясон выканаў патрыятычны твор “Он дарил ей подснежники”, напісаны ім на верш паэтэсы Ніны Дзянісавай, за што быў адзначаны дыпломам удзельніка ў намінацыі “Лепшы выканаўца аўтарскага музычнага твора”. Не застаўся без увагі і калектыў.

Як расказала кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч, яе літаратурна-музычнае аб’яднанне пяты раз прымае ўдзел у абласным свяце-конкурсе. За гэты час заваявала шмат дыпломаў рознага ўзроўню, сярод іх і гран-пры.

– На суд прафесійнага журы “Песні сунічных бароў” я прадставіла тэматычную пляцоўку з нашымі асноўнымі дасягненнямі, пазнаёміла з навінкамі “Літаратурнай палічкі”, асобнымі публікацыямі ў СМІ горада, вобласці, рэспублікі. Звярнула ўвагу на галерэю творчых партрэтаў, значныя мерапрыемствы пад знакам Года міру і стварэння, 65-годдзя Наваполацка, а таксама конкурсы, узнагароды калектыву. Прагучаў гімн “Крылаў”, аўтарам якога з’яўляецца Тамара Талкачова. На працягу дня разам са мной працавалі Наталля Арцёменка і Фенія Грынёва. Вынікам гэтай прэзентацыі стаў дыплом лаўрэата трэцяй ступені”, - адзначыла Галіна Сяргеўна.

Прочитано 165 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИУраджай прызоў наваполацкіхлітаратараў