ru Russian be Belarusian

Песня і Радзіма застаюцца

10 Jul,2023
блог собакифонари охота

Название: Песня і Радзіма застаюцца

Автор: Сташкевіяч Галіна

Издание: ЛіМ. – 2023. – № 27 (7 ліп.). – С. 3.

У дні святкавання 65-годдзя горада Наваполацка сярод яго шаноўных гасцей быў Навум Гальпяровіч – ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка.

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага ладзілася сустрэча з пісьменнікам і прэзентацыя кніг “Горад” і “Ветразь лёсу”, якія папоўнілі мясцовыя кніжныя фонды. Імпрэза распачалася з верша “Застаюцца песня і Радзіма”, што даў назву мерапрыемству.

З некаторымі творамі пісьменніка пазнаёміла выстаўка, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі да сустрэчы са знакамітым земляком. Асабліва вабяць юных чытачоў кнігі серыі “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”, складальнікам якой з’яўляецца Навум Якаўлевіч. З цікавасцю чытаюць паэзію і прозу аўтара дарослыя.

Паўтары гадзіны Навум Якаўлевіч быў нашым суразмоўцам, прыгожа і эмацыянальна чытаў свае вершы і апавяданні, распавядаў пра жыццё, адказваў на пытанні слухачоў, пакідаў аўтографы на памяць на палях сваіх кніжак.

Навум Якаўлевіч дваццаць гадоў жыў і працаваў у Наваполацку, амаль столькі ж жыве і працуе ў Мінску, але знаходзіць час, каб падтрымаць таленевавітых землякоў, дапамагчы парадамі і справамі. Нашай паэтцы Іне Мароз даў рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. На вечарыне яна падзялілася ўражаннямі ад кнігі “Горад”. Полацкая паэтэса Наталля Літвінава прысвяціла Навуму Гальпяровічу свой акраверш. Са словамі ўдзячнасці Навуму Якаўлевічу выступіла Марыя Караваева, дырэктар ЦБС, якая стала ініцыятарам сустрэчы.

Прочитано 165 раз(а) Последнее изменение 10 Jul,2023
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИПесня і Радзіма застаюцца