Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 26 мая. – С. 16.
У бібліятэцы імя Я.Коласа працуе выстава навучэнак 5-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Хруцкага “Грані творчасці”. Свае работы на её прадставалі Анастасія Жураўлёва і Ксенія Панятаева.
У кожнага чалавека ёсць свае захапленні. Для юных мастачак улюбёным заняткам стала маляванне. Упадабаныя жанры дзяўчат: нацюрморт, пейзаж, партрэт. Ксенію на творчасць натхняюць працы Ісака Левітана, Анастасію – Вінцэнта Ван Гога. На працягу пяці гадоў навучэння пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў Аляксея Плаксіна, Юліі Ступінай і Алены Карпавай, яны выдатна засвоілі выяўленчую грамату па малюнку, жывапісу, кампазіцыі. На сваю першую выставу прадставілі 14 работ.
Будучае жыццё Ксенія і Анастасія мараць звязаць з такімі прафесіямі, як архітэктар, дызайнер, мастак.
