Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнік народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы» ЦБС г.Наваполацка Іна Мароз (Іна Васільеўна Саламаха) атрымала літаратурную прэмію імя У.Караткевіча Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» за кнігу вершаў «Лістаслоўе». Прэмія прысуджаецца раз у кожныя пяць гадоў да юбілею беларускага класіка.
За шматгадовую плённую працу, асабітсы ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы літаратуры, развіццё і папулярызацыю мастацкай творчасці Віцебскай вобласці і ў сувязі з 20-годдзем Віцебскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Іна Васільеўна Саламаха таксама ўзнагароджана ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Віншуем наваполацкую паэтэсу з узнагародамі і жадаем новых творчых дасягненняў.