У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака для дзяцей 4 «А» класса СШ №11 адбылася гульня-віктарына «Вандруем разам з Бульбобамі», прысвечаная твору вядомага беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста, перакладчыка і драматурга Паўла Місько.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і яго цудоўнымі творамі, такімі як «Грот афаліны», «Эрпіды на планеце Зямля», «Прыгоды Бульбобаў», «Прыйдзі дзень-залацень», «Навасёлы». Школьнікі з задавальненнем абмеркоўвалі адзін з самых вядомых твораў аўтара «Прыгоды Бульбобаў», але не проста падарожнічалі па яго старонках, а спаборнічалі паміж сабой. Гульня складалася з 4 тураў, у кожным з якіх дзеці праявілі актыўнасць і паказалі добрае веданне тэкста.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.