Нечат этой страницы

Незабыўныя імёны

24 Oct,2025
блог собакифонари охота
Незабыўныя імёны

У Дзень бацькі, 21 кастрычніка, які завяршыў Тыдзень бацькоўскай любові, народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» ладзіў канцэрт-памяць «Незабыўныя імёны», прысвечаны юбілейным датам Валерыя Старынскага і Сяргея Захарава. Кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч падрыхтавала прэзентацыю з найбольш значнымі падзеямі ў жыцці юбіляраў.

Дэманстраваліся відэазапісы з фільмамі і песнямі Сяргея Захарава, які ў свой час быў вядучым артыстам тэатра «Время». Як цудоўны бард ён у 2013 годзе далучыўся да аб’яднання «Крылы», сваімі песнямі ўпрыгожваючы разнастайныя канцэртныя пляцоўкі.

Імя Валерыя Аляксандравіча Старынскага сярод першабудаўнікоў Наваполацка. Добра вядомы ён і як паэт-бард, аўтар паэтычных зборнікаў. Вершы паэта чыталі Ларыса Гілясева, Фенія Грынёва, Яўгенія Курачова, Галіна Сташкевіч, Андрэй Шнітко. Былі прадстаўлены новыя песні, напісаныя на яго вершы, аўтар музыкі і выканаўца – Ірына Вашчанка. Узгадвалі пра герояў вечарыны і гледачы.

Сяргей Захараў і Валерый Старынскі былі не толькі яркімі, творчымі асобамі, а і сапраўднымі бацькамі сваіх дзяцей, у гонар якіх прагучалі музычныя мініяцюры Валянціны Пакрапіўнай.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 85 раз(а)
Оценить
голос(ов)