22 кастрычніка ў ЦБ імя У.Маякоўскага адбылася сустрэча з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Пятроўнай Загурскай. Галіна Пятроўна прэзентавала зборнік паэзіі «Родны край – наша сонца», у які ўвайшлі вершы класікаў беларускай літаратуры Еўдакіі Лось і Веры Вярбы, а таксама яе творы. Яна адзначыла, што аўтараў яднае не толькі, што яны нарадзіліся на Віцебшчыне, але і высокае гучанне паэтычных радкоў, якімі яны выказваюць шчырую любоў да роднай зямлі і да людзей, якія тут жылі і жывуць.
Навучэнцы Наваполацкага палітэхнічнага каледжа прачыталі вершы Еўдакіі Лось і Веры Вярбы.
Свае новыя вершы прачытала сама паэтэса, яе калегі па полацкаму літаратурнаму аб'яднанню «Наддзвінне» і бібліятэкары. Таксама Галіна Пятроўна прадставіла прысутным сваю новую песню «Слепатой мяне, Бог, не карай». Відэазапісь песні даслала Раіса Клімуш з Санкт-Пецярбурга.
Напрыканцы сустрэчы песні, напісанныя на вершы Г.Загурскай, выканаў самадзейны кампазітар і бард Васіль Граноўскі.