Нечат этой страницы

Зімовы карагод вершаў і песень…

19 Dec,2024
блог собакифонари охота
Зімовы карагод вершаў і песень…

У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 17 снежня народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» ладзіў святочны праднавагодні канцэрт. Задорнымі зімовымі вершамі і песнямі паэты, спевакі і музыканты карагодзілі каля навагодняй ялінкі. Гучалі лірычныя вершы ў выкананні Наталлі Арцёменка, Феніі Грынёвай, Іны Мароз, Галіны Сташкевіч, Веры Урбан, Андрэя Шнітко.

Цудоўнымі аўтарскімі і эстраднымі песнямі добры настрой стваралі Ірына Вашчанка, Аляксандр Нясон. Нібы лёгкай і безважкай сняжынкай вакол ялінкі танчыла Вольга Пеганава. У выкананні Міхаіла Зудзілава і Алены Штукінай прагучалі духоўныя песні, прысвечаныя Ражству Хрыстову. У гонар гэтага свята прагучаў і верш Ганны Аляскеравай «Благословенная Звезда взойдёт опять», які прачытала вядучая канцэртнай праграмы Галіна Сташкевіч з пажаданнямі міра, дабра і Божай міласці ў Новым 2025 годзе.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 225 раз(а)
Оценить
голос(ов)