16 снежня супрацоўнікі бібліятэкі імя Якуба Коласа сталі ўдзельнікамі семінара ”Узаемадзеянне літаратурных музеяў і бібліятэк як эфектыўная форма пашырэння літаратурнай асветы і выхавання патрыятызму“. Арганізатарам сустрэчы стаў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Гаспадары і госці разам абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва, падзяліліся вопытам, пазнаёміліся з экспазіцыямі музея.
Дырэктар музея Ірына Уладзіміраўна Мацяс перадала бібліятэкам кніжныя выданні “Тут цяпер музей…” (вехі гісторыі літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў фотаздымках і інфармацыйных нататках) і “Каласавіны” (матэрыялы XXXVII навуковай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”). А праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч прэзентавала новую кнігу “Ад усяго сэрца. Ад усёй душы” – каталог дарчых надпісаў Якуба Коласа на кнігах калегам, родзічам, знаёмым людзям.
Цяпер гэтыя неацэнныя выданні есць і ў фондзе бібліятэкі імя Я.Коласа, і супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць усіх жадаючых пазнаёміцца з імі.
А таксама звяртаюцца да навапалачан: калі ў вашых асабістых бібліятэках есць кнігі Якуба Коласа першых выданняў ці з дарчыми надпісамі, падзяліццца гэтым літаратурным скарбам з бібліятэкай, ці з музеем Якуба Коласа і тым самым унесці свой уклад у захаванне гістарычнай спадчыны беларускага народа.